:

Аплата і перасылка

Для падачы заявы і іншых дакументаў для афармлення сталага жыхарства межамі Беларусі, для выдачы і абмена пашпарта, для падаўжэння тэрміна дзеяння пашпарта і інш. патрабуецца асабістаня прысутнасць у консульскай службе грамадзяніна (яго законнага прадстаўніка). Усе натарыяльныя дзеянні таксамам ажыццяўляюцца пры асабістым звароце грамадзяніна. Такім чынам, прыём-перасылка пашпартоў, дакументаў, неабходных для ажыццяўлення пазначаных працэдур, не магчыма.

Дапускаецца накіраванне дакументаў па пошце для ажыццящлення асобных консульскіх дзеянняў (не звязаных з дакументаваннем насельніцтва, афармленнем сталага жыхарства за межамі Беларусі, пытаннямі грамадзянства, натарыятам), такіх, як выпатрабаванне дакументаў, накіраванне дакументаў на легалізацыю, прастаўленне апастыля, выдача даведак. Пры звароце ў консульскую службу па пошце копія пашпарта грамадзяніна Беларусі (копія старонак з фатаграфіяй, беларускім-рускім напісаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, рэгістрацыяй), а таксама дакумент для пражывання ў Францыі, Партугаліі, Манака павінны быць завераны ў натарыуса або ў любой адміністрацыйнай установе па месцы пражывання.

Пры парушэнні пазначаных правіл атрыманыя дакументы да разгляду не прымаюцца, назад не адпраўляюцца, а застаюцца ў замежнай установе да моманту звароту заяўніка ва ўстаноўленым парадку.

Пры гэтым Пасольства зыходзіць з таго, што грамадзяне абавязаны асабіста падаваць і забіраць гатовыя дакументы. Пасольства не упаўнаважана і не павінна аказваць паштовыя паслугі грамадзянам, якiя звяртаюцца за ажыццяўленнем тых ці іншых консульскіх дзеянняў. Пасольства не нясе адказнасці за невыкананне поштай паслуг па перасылцы дакументаў. Перадача ў асобных выпадках паштовых адпраўленняў пошце для перасылкі ажыццяўляецца Пасольствам па просьбе грамадзян і ў інтарэсах грамадзян, якія пражываюць на вялікай адлегласці ад Парыжа.

Каб пазбегнуць разнастайных праблем Пасольства настойліва рэкамендуе падаваць і забіраць дакументы асабіста.

Спосабы аплаты:

♦ Пры асабістай падачы дакументаў аплата ажыццяўляецца наяўнымі або па безнаяўным разліку (банкаўскай картай або банкаўскім пераводам).

♦ Пры перасылцы дакументаў па пошце: грамадзяне, якія пражываюць у Францыі, Партугаліі, Манака ажыццяўляюць банкаўскі пералік на рахунак Пасольства і прадстаўляюць пацверджанне перавода неабходнай сумы.

Звяртаем увагу, што банкаўскія чэкі не прымаюцца (у выпадку іх атрымання консульскай службай дакументы не разглядаюцца).

Просім прыняць да ўвагі, што ў выпадку аплаты консульскага збора з дапамогай банкаўскага перавода, консульскія дзеянні будуць здзяйсняцца толькі пасля паступлення сродкаў на рахунак Пасольства. Як правіла, гэта 3-4 банкаўскія дні. Непаступленне сродкаў расцэньваецца як непрадстаўленне дакумента аб аплаце, прадугледжанага адпаведным заканадаўствам Беларусі.

Таксама просім пры ажыццяўленні банкаўскага перавода ўказваць прыкладныя назву консульскага дзеяння і прозвішча грамадзяніна, у дачыненні да якога яно здзяйсняецца.

Перасылка дакументаў (у прадугледжаных выпадках)

Для перасылкі консульскай службай гатовых дакументаў заяўніку неабходна ўкласці ў канверт з дакументамі, якія накіроўваюцца ў консульскую службу (па сваім выбары):

Для грамадзян, якія пражываюць у Францыі:

♦ або канверт CHRONOPOST (экспрэс-пошта, прадаецца ў пунктах продажу дзяржаўнай паштовай арганізацыі “La Poste”), з запоўненымі ўласнаручна заяўнікам графамі «адпраўнік» — Ambassade du Bélarus en France (Service Consulaire), 38 boulevard Suchet 75016 Paris, tel.0144146978 (75, 79) і атрымальнік (адрас і тэлефон);

♦ або любы іншы, аплачаны загадзя суразмерна вазе, канверт з запоўненымі належным чынам рэквізітамі адпраўніка (Ambassade du Bélarus en France, 38 boulevard Suchet, 75016 Paris, tel. 0144146978 (75, 79)) і атрымальніка. У выпадку неадпаведнасці аплачанай вагі канверта яго фактычнай вазе, дадзены канверт адпраўлены не будзе.

Для грамадзян, якія пражываюць у Партугаліі:

♦ або пацверджанне (квітанцыю) банкаўскага перавода на рахунак Пасольства ў памеры 45,50 еўра — кошт паслуг паштовага сэрвісу Hubnet па экспрэс-дастаўцы (2-3 дня) у Партугалію паштовай карэспандэнцыі (дастаўка адсочваецца па інтэрнэце). Перавод афармляецца асобна і ў прызначэнні плацяжу паказваецца “poste / correio”.

Звароты грамадзян па пошце без запаўнення разборліва адпаведнай заявы Пасольствам не разглядаюцца.

Пры накіраванні дакументаў па пошце, звесткі аб іх дастаўцы ўдакладняйце ў паштовай арганізацыі, паслугамі якой Вы скарысталіся. Пры гэтым консульская служба не нясе адказнасці за перасылку дакументацыі і магчымыя праблемы з ёй, а таксама не дае кансультацый на прадмет дастаўкі дакументаў у Пасольства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці